"ДОМ ДУРАКОВ"

belsat.eu

Дзесьці ў Чэчэніі непадалёк ад чыгункі стаіць агароджаны плотам дом – звычайная раённая клініка для псіхічнахворых. Хворых шмат, яны ўсё розныя: карлік Карлуша, татарын Алі, чэчэнец Махмуд, педэраст Гога, спрадвечная дысідэнтка Віка, крываногі карэец Кім, габрэйка баба Вера, ідыёт на мянушку Фуко, бо, седзячы на ложку, няўпынна ківаецца, расейская дзяўчына Жанна, якая ўяўляе сябе нявестаю Браяна Адамза... Іхнае жыццё тужлівае і бязрадаснае. Але раз на дзень міма праносіцца цягнік. Адзіная забаўка: глядзець на яго агні ды слухаць музыку, што нясецца з вокнаў. А дзесьці ўдалечыні грукоча вайна, яна ўсё бліжэй і бліжэй.

Раптам знікае доктар Ільіч, хворыя застаюся без нагляду. Свабода! Няма ні дактароў, ні ардынатараў. Можна рабіць, што заўгодна. Выпусцілі буйных. Разгромленая ардынатарская, рассыпаныя лекі. У каморы расхапалі, што траплялася пад руку, пажэрлі цукеркі, вырываліся на двор, пратаранілі бервяном брамы. Але ў гэты момант у двор урываюцца чэчэнскія баевікі на чале з палявым камандзірам Файзулою. Вар'ятаў яны не чапаюць, тут – парадак, бо татарын Алі ўзяў кіраўніцтва на сябе: хворыя накормленыя, лекі ім раздалі. Але вось з Расеі баевікі жадаюць зрабіць сапраўдную вар'ятню...